2 верасня ў каледжы прайшло свята роднага слова «Ты ў сэрцы маім, матуліна мова!»

02.09.2023
2 верасня ў каледжы прайшло свята роднага слова «Ты ў сэрцы маім, матуліна мова!»

2 верасня ў каледжы прайшло свята роднага слова «Ты ў сэрцы маім, матуліна мова!», прысвечанае юбілейнаму ХХХ Дню беларускага пісьменства і друку. Нацыянальнае свята стала сапраўдным сімвалам адзінства беларусаў, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Мы, беларусы, памятаем, што менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.