Музей



9 лютага 2024 адбылося Урачыстае адкрыццё

гiсторыка-этнаграфiчнага музея "На межах часу".

«Тут узноўлены інтэр'ер сялянскага дома II паловы ХХ стагоддзя з унікальных экспанатаў старажытнага беларускага побыту, а таксама прадстаўлена сучасная кераміка, мэбля з дрэва, зробленая рукамі навучэнцаў. На мерапрыемстве прысутнічалі ганаровыя госці старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Стрыгельскі Андрэй Валер'евіч і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Андрэй Валянцінавіч Ткачэнка. «Стварэнне гісторыка- этнаграфічнага музея дазволіць навучэнскай моладзі ўсвядоміць важнасць захавання і папулярызацыі духоўнай спадчыны сваёй краіны, сваёй культуры-то нам па праве ёсць чым захапляцца і ганарыцца», - выступіла дырэктар каледжа Ганна Уладзіміраўна Бойка. Мінулае і будучыня- непарыўныя, яны звязаны сучаснасцю!»



    У асноўным фондзе музея налічваецца 160 экспанатаў. Ёсць вельмі каштоўныя даваенныя, але большасць сэрэдзіны 50-х гадоў. Гэта прадметы быту сялян, прылады працы рамеснікаў, ткацкія вырабы, вышаўкі і шмат іншага. У дапаможны фонд увойдуць экспанаты, зробленыя рукамі нашых майстроў. Яны дапамогуць рэканструяваць атмасферу мінулага.

 

Мэта:

пашырыць веды навучэнцаў пра побыт беларусаў, далучыць іх да духоўнай і культурнай спадчыны; спрыяць фарміраванню грамадзянска-патрыятычных, духоўных і маральных якасцяў навучэнцаў; садзейнічаць выхаванню павагі да беларускай народнай культуры, павагі да сваёй бацькаўшчыны.

Задачы :

- знаёміць навучэнцаў з элементамі матэрыяльнай культуры, якая ўключае ў сябе азнаямленне з паселішчамі, жыллём, прадметамі побыту, прыладамі працы, адзеннем, нацыянальнымі стравамі;

- прывіваць цікавасць да духоўнай культуры розных народаў праз звычаі, абрады, святы, народную творчасць;

- фарміраваць агульначалавечыя маральныя якасці, правілы зносін паміж людзьмі ўнутры этнасу і па-за ім;

- выхоўваць свабодную і творчую асобу, якая ўсведамляе свае карані, нацыянальныя вытокі і здольную арыенціравацца ў сучасным свеце.