21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

21.02.2024
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны 17 лістапада 1999 года рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.