«На межах часу»
11.02.2026«На межах часу»
Этнаграфічны музей «На межах часу» абвяшчае старт цыкла экскурсій «Кола года. Каляндарна-абрадавыя традыцыі беларусаў» Жыццё нашых продкаў было цесна звязана са зменай пары года . Гадавое кола праходзіла шлях ад зімовых Каляд да восеньскіх Дажынак . З таямніцамі каляндарна-абрадавых традыцый гадавога кола «Зіма. Каляды ды Масленіца» пазнаёміліся навучэнкі групы 40 , якія зацікавіліся не толькі традыцыямі правядзення зімовых святаў , але і аўтэнтычнымі прадметамі , якія ўяўляюць сабой сімвалы Каляд і Масленіцы.



