«Рэспубліканскай дыктоўкі»!
20.02.2026«Рэспубліканскай дыктоўкі»!
20 лютага 2026 года навучэнцы каледжа далучыліся да штогадовай «Рэспубліканскай дыктоўкі»! У Міжнародны дзень роднай мовы нашы навучэнцы разам з выкладчыкамі праверылі сваю пісьменнасць і яшчэ раз дакрануліся да багацця беларускага слова. Тэкст дыктоўкі быў прысвечаны году беларускай жанчыны і называўся «Беларускiя жанчыны» . Каб напісаць верш без памылак, давялося ўспомніць правілы арфаграфіі і пунктуацыі, але ўсе справіліся выдатна! Падобныя мерапрыемствы не толькі аб’ядноўваюць, але і нагадваюць нам, як важна ведаць і шанаваць родную мову.

