«Пароль неўміручасці — беларуская мова».

14.03.2026
«Пароль неўміручасці — беларуская мова».

Прывітанне, сябры!  Наша дэкада гуманітарных навук  працягваецца. 14.03  адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва  «Пароль неўміручасці — беларуская мова». Каманды «Скарынаўцы»  і «Купалінка»  змагаліся да апошняга правільнага слова . Спаборніцтва складалася з некалькіх раўндаў , што дапамагло праверыць розныя грані ведання мовы і культуры . Журы падвяло вынікі: перамагла каманда юнакоў «Скарынаўцы» . Мы прыйшлі да высновы, што сапраўдны «пароль неўміручасці»  — гэта любоў  і веданне роднай мовы . Наша беларуская мова — не проста сродак зносін, а абярэг нацыі.