«Кветкі беларускага слова»
16.03.202616.03.26 у рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры у вучэбнай групе 3 Ф адбылося незвычайнае мерапрыемства – літаратурна-фларыстычная гасцёўня «Кветкі беларускага слова» . У аўдыторыі панавала сапраўдная творчая атмасфера , дзе паэтычнае слова перапляталася з прыгажосцю раслін . Удзельнікі гасцёўні даследавалі вобразы кветак у творах класікаў беларускай літаратуры: ад ціхай журбы Максіма Багдановіча да сакавітай вобразнасці Янкі Купалы . Асаблівасцю мерапрыемства стала тое, што будучыя фларысты не проста чыталі вершы , але і спрабавалі перадаць настрой паэтычных радкоў праз кветкавыя кампазіцыі . Навучэнцы прадставілі міні-праекты , у якіх тлумачылі, чаму менавіта васілёк , папараць-кветка ці ружа найлепш адлюстроўваюць духоўны свет беларускіх паэтаў. Гучалі вершы і ўрыўкі з паэм, прысвечаныя кветкам і роднай прыродзе . Навучэнцы з задавальненнем дзяліліся ўласнымі развагамі пра тое, як мова прыгожага пісьменства і мова фларыстыкі дапамагаюць выказаць пачуцці да Радзімы.



