Перапынак не павінен быць сумным!

17.03.2026
Перапынак не павінен быць сумным!

Менавіта так вырашылі нашы навучэнцы і замест таго, каб проста сядзець у тэлефонах, рванулі ў свет беларускай мовы ! Як? А ўзяўшы ўдзел у квэст-гульні «Пагуляем у роднае слова»!  Што тут пачалося!  Каманды шукалі страчаныя словы , разгадвалі мудрагелістыя галаграмы  і нават чыталі на памяць беларускія вершы . Спадзяваліся на логіку , каманднае плячо  і, канешне, на веды па беларускай мове . Вынік? Мора эмоцый , зарад бадзёрасці на ўвесь дзень ️ і цвёрдае перакананне, што родная мова — гэта весела і сучасна!