«Малюем словам»
18.03.202618.03.26 у групе 2Х адбылася незвычайная падзея, якая аб’яднала мастацтва слова і мастацтва пэндзля. Навучэнцы правялі творчую арт-студыю пад красамоўнай назвай «Малюем словам». Удзельнікі мерапрыемства, будучыя мастакі, па-новаму зірнулі на знаёмыя творы беларускіх пісьменнікаў. Навучэнцам было прапанавана не проста прааналізаваць тэкст, а перанесці яго на паперу праз фарбы і лініі. Кожны змог адлюстраваць сваё ўспрыманне паэтычных радкоў: нехта маляваў настрой , нехта — вобразы, што нарадзіліся падчас чытання вершаў , а нехта стварыў партрэт любимага літаратурнага героя . Навучэнцы-мастакі паказалі, што слова сапраўды можна «пабачыць» і адчуць яго глыбіню праз выяўленчае мастацтва. Атмасфера ў аўдыторыі панавала неверагодна творчая і натхнёная. Вынікам працы сталі яркія ілюстрацыі, якія яшчэ раз даказалі: беларуская літаратура бясконцая для творчага пошуку.

