«Таямніца неўміручасці»
20.03.2026 «Таямніца неўміручасці»
Сёння ў рамках дэкады гуманітарных навук прайшла літаратурная вечарына «Таямніца неўміручасці» , прысвечаная 130-годдзю Кандрата Крапівы . Навучэнцы ўспомнілі жыццёвы і творчы шлях юбіляра . На сцэне гучалі непаўторныя байкі Крапівы — "Дзед і Баба" , "Ганарысты парсюк" , “Дзіця, Вожык і Змяя” , “Дыпламаваны баран” , якія ажылі дзякуючы выразнаму чытанню і таленту нашых навучэнцаў . Мы правялі час з карысцю і задавальненнем , пачулі жывое беларускае слова 🇧🇾 і ўзгадалі вялікага майстра!





