Рэспубліканская дыктоўка ў каледжы

17.09.2026
Рэспубліканская дыктоўка ў каледжы

17 верасня 2026 года навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы, прымеркаванай да Дня народнага адзінства .

Гэта агульнанацыянальная акцыя, якая аб’ядноўвае тысячы людзей па ўсёй краіне вакол любові да беларускай мовы і яе багатай спадчыны.

 Навучэнцы разам з выкладчыкам ўважліва запісвалі тэкст дыктоўкі, дэманструючы не толькі веданне арфаграфічных і пунктуацыйных нормаў, але і павагу да роднага слова. Асаблівая атмасфера панавала ў аўдыторыі: цішыня, засяроджанасць і жаданне напісаць як мага лепш .

Пасля завяршэння ўдзельнікі абмяркоўвалі тэкст, дзяліліся ўражаннямі і разбіралі складаныя моманты разам з выкладчыкам. Многія адзначылі, што такія мерапрыемствы дапамагаюць не толькі ўдасканаліць пісьменнасць, але і адчуць сябе часткай вялікай нацыянальнай супольнасці .

 Удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы стаў для навучэнцаў каледжа не проста праверкай ведаў, а сапраўдным святам роднай мовы, якое аб’ядноўвае пакаленні і захоўвае культурны код нацыі .