Туристско-краеведческий профиль

“Спадчына”
Выкладчык: Казлоўская Антаніна Станіславаўна

 

У канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі адным з асноўных напрамкаў з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы. У аснове гэтага працэсу ляжыць засваенне агульначалавечых каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый нашага народа. Сёння асаблівую актуальнасць набываюць краязнаўчыя заняткі, якія становяцца важным складаемым у фарміраванні асобы навучэнцаў.

Аб'яднанне по iнтарэсах “Спадчына” будзе садзейнічаць далучэнню навучэнцаў да багатай, самабытнай культуры беларускага народа. Яно скіравана на фарміраванне здаровага светапогляду навучэнцаў, на ўсведамленне прыгажосці сваёй малой радзімы, на адчуванне сувязі і еднасці розных пакаленняў, духоўнай і матэрыяльнай культуры, радасці стваральнага жыцця, набыткаў багатай гісторыі.